Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

Манарха-фашызм і Беларусь

У Беларусі манархісты вельмі розныя - ад язычніцкіх традыцыяналістаў і расейскацэнтрычных праваслаўных да лібэральных канстытуцыйных дэмакратаў. Аднак цікавасьць да манархічнае тэмы праяўляе і вялікая колькасьць правай моладзі, у чый бок плябеі кідаюць як абразу - "фашысты". Чым можна патлумачыць гэтае супадзеньне зацікаўленасьцяў манархістаў і фашыстаў?

Насамрэч гэты фэномэн ня новы. Ён нават мае назву - "манарха-фашызм" і атрымаў шырокі распаўсюд у Расеі. Тэарэтычнае абгрунтаваньне манарха-фашызм знаходзіць у працах Льва Ціхамірава. Паводле манарха-фашыстаў прынцыпы легітымізму ў часы цяжкіх дзяржаўных выпрабаваньняў не працуюць, і новую дынастыю можа запачаткаваць выбітны правадыр у выніку рэвалюцыйнага перавароту. Прыхільнікі гэтай ідэі лічаць зьяўленьне манарха-правадыра найсправядлівым і найлепшым варыянтам - "хай яго гарачая кроў перадаецца ў спадчыну". Яшчэ адной перавагай лічыцца наяўнасьць паслухмянай палітычнай машыны-партыі, якая гарантуе выкананьне рашэньняў вярхоўнага ўладара на ўсіх узроўнях.

Зараз у Расеі манарха-фашысцкія рухі паступова набіраюць моц - як адказ на ўзмацненьне гэбоўскай сыстэмы "алігархічнага прынцыпату". Гэта тлумачыцца тым, што расейскія манархісты губляюць веру ў легітымнае вырашэньне дынастычных праблемаў Дома Раманавых, а таксама ў мірнае скліканьне Земскага Сабору. З іншага боку нацыянал-сацыялісты шукаюць хаўрусьнікаў і спрабуюць выкарыстоўваць традыцыйныя для расейскага грамадзтва каштоўнасьці. Пераварот на чале з таленавітым правадыром, які й стане памазаным манархам, бачыцца ім неблагім выйсьцем з той сытуацыі, у якой апынулася Расея.

Тутэйшыя манархісты могуць зьвярнуць увагу на пэўныя заганы, характэрныя вялікарасейскаму манарха-фашызму. Перадусім, гэта рытуальны паўтор буржуазных мантраў "нацыя", "нацыянальны", "нацыяналісты". І адначасова - "традыцыялізм", "кансэрватызм". Несумяшчальнасьць гэтых паняцьцяў кідаецца ў вочы кожнаму дасьведчанаму чытачу. Сапраўдны традыцыяналіст не прымае тэрміналёгіі "вялікай францускай рэвалюцыі", ён будзе казаць - "карэннае насельніцтва", "аўтахтоны", "іншародцы", "прыхадні". Бо людзей характарызуе ня запіс у пашпарце, не дзяржаўная падданасьць, а паходжаньне - "blut und boden"*.

Манарха-фашызм, безумоўна мае дачыненьне й да нашых краёў. У тутэйшых рускіх землях князі часьцяком бралі пасад зброяй з дапамогай сваёй баярскай партыі. Вядома таксама, што найбольш выбітная дынастыя ВКЛ Гедэмінавічаў прыйшла да ўлады ў выніку крывавай барацьбы, а ў часы свайго кіраваньня спрабавала абапірацца на своеасаблівую "партыю" - літвінскую каталіцкую шляхту. Цікава, што наш аналяг Земскага Сабору - Вальны Сойм - колькі ні зьбіраўся пасьля згасаньня Ягайлавічаў, так і ня здолеў запачаткаваць дэмакратычным шляхам новую гераічную дынастыю. У выніку ўсё скончылася ганебнымі падзеламі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, як сьведчыць гісторыя, манарха-фашысцкая мадэль кіраваньня ў свае часы сапраўды прыносіла посьпех і славу нашаму краю. З іншага боку, слабасьць манархіі і перамога дэмакратыі заўжды прыводзілі да поўнага зьнішчэньня старой дзяржавы - гэтак было і з Полаччынай, і з Вялікім Княствам Літоўскім.

Калі ж вярнуцца ў наш час, камусьці можа здацца, што мы зараз маем у патэнцыяле нейкі варыянт манарха-фашысцкай ўлады: ніхто ў сьвеце ня зьдзівіцца, калі Лукашэнка перадасьць сваім сынам вярхоўныя паўнамоцтвы і "ўладную вертыкаль". Ці можна гэткі мэханізм лічыць манарха-фашызмам?

На нашу думку - не.

Па-першае, ніякай гераічнай барацьбы за ўладу, у якой перамагае лепшы і мацнейшы, не было. Як вядома, уладу Лукашэнка атрымаў у выніку ўласных дэмакратычных махінацыяў. Таксама вядома, што ў сучаснай дэмакратыі наверх усплывае найгоршы тыпаж чалавечага роду - псыхічна хворыя, няўдальцы па жыцьці, паталягічныя хлусы, баязьліўцы і здраднікі. Прычым гэтыя свае дэгенератыўныя якасьці яны атрымліваюць ад бацькоў і перадаюць іх у спадчыну разам з генамі і выхаваньнем. Таму чакаць манархічна-правадырскай геніяльнасьці ад "дынастыі Лукашэнак", нажаль, не выпадае.

Па-другое, уся сыстэма беларускай улады фактычна вісіць у паветры - яна проста ня ў стане абаперціся на грунт тутэйшасьці. Па сутнасьці, гэта штучная калька з савецкага рэжыму. Адсюль і правінцыйнае ўкленчваньне перад усходняй суседкай, ігнараваньне гераічнай і культурніцкай спадчыны Крыўі ды Літвы, фанатычная нянавісьць да Эўропы, падкрэсьлены інтэрнацыяналізм і эгалітарызм. Гэткая ўлада ня мае нічога супольнага з велічнымі дзяржавамі нашых продкаў, і ўяўляе сабой кавалак акупацыйнага савецкага рэжыму, эксгумаванага ў 1995 г. Гэта - чужая ўлада, якая раней ці пазьней будзе зьмеценая з нашай зямлі.

Галоўная ж задача манархістаў зараз - працаваць на будучыню разам з аднадумцамі, рыхтаваць народ, выпрацоўваць новую арыстакратыю. І тады Бог у свой час дасьць нам сапраўднага манарха, які сваймі гераічнымі справамі ўславіць Бацькаўшчыну перад усім сьветам.

У дадатак прапануем два артыкулы пра расейскі манарха-фашызм:

Революционный Монархо-фашизм Льва Тихомирова. Р. Лебедев

Монархо-фашизм. А. Елисеев

* - кроў і глеба (ням.)

© Aliaks, 2008